ГДУ стаў лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу «Лепшы экспарцёр 2019 года"

22 кастрычніка ў Гомельскім аблвыканкаме прайшла цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу «Лепшы экспарцёр 2019 года". Сярод лаўрэатаў - Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны.

ГДУ адзначаны ў намінацыі «адукацыя» па выніках рэспубліканскага конкурсу «Лепшы экспарцёр 2019 года". Конкурс традыцыйна праводзіўся Беларускай гандлёва-прамысловай палатай сумесна з міністэрствамі архітэктуры і будаўніцтва, аховы здароўя, замежных спраў, лясной гаспадаркі, прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, транспарту і камунікацый, эканомікі і шэрагам іншых дзяржаўных органаў, арганізацый і бізнес-саюзаў па 22 намінацыях.

Крыніца фота - Сайт газеты "Гомельская праўда"